Preamble
Чытаю верш
[info]measles

Беларускамоўны варыянт:


Вітаю вас ў маім прыватным журнале. Уласна, асаблівай тэмы ён не мае. Звычайна, я тут выкладаю альбо тое што мяне зацікавіла, альбо свае фотаздымкі, думкі і разважанні на розныя тэмы, ці, часам, некаторыя нататкі пра наладку і працу ў Лінуксе. Калі гэтае вас не цікавіць — то дзякуй што завіталі, але я не навязваюся і ўпэнены, што ў ЖЖ яшчэ да халеры журналаў як асоб, так і суполак, значная частка каторых будзе цікавая асабіста вам.

Сам уласна я прытрымліваюся ідэі, што я фрэндзіў, фрэнджу і буду фрэндзіць тых, каго мне цікава чытаць. І буду адфрэнджваць тых, каго нецікава, не звяртаючы ўвагі на заслугі чалавека перад грамацтвам і дзяржавай. Ад вас я чакаю таго ж, так што калі надакучыў і нецікава — адфрэнджвайце смела, гэта ніяк не паўплывае на маё стаўленне асабіста да вас.

Русскоязычный вариант:


День добрый. Поскольку мои рускоязычные друзья регулярно обращаются с вопросом как можно почитать дневник хоть в каком-нибудь переводе, я решил выставить ссылки отдельной записью на первой странице. Варианты перевода на русский язык следующие:
  • Воспользоваться онлайн-переводчиком Google. Можно, не мудрствуя лукаво, нажать СЮДА и читать журнал в переводе на русский. Конечно, машинный перевод имеет свои недостатки, есть ошибки, но понять о чём речь шла уже можно, как мне кажется;
  • Воспользоваться программой машинного перевода Белазар. Из минусов — нужно ставить дополнительную программу и обязательно нужна операционная система семейства Windows (на данный момент — Windows XP SP3, 2003, Vista, 7);
  • Воспользоваться онлайн-версией Белазара.


free counters


Экспромт. Да жонкі
Пецяргоф
[info]measles
Белы снег
Мякка кладзецца
На твае валасы і павекі
Вясна!

Сакавіцкая лінуксоўка
Пецяргоф
[info]measles
Originally posted by [info]mend0za at Мартовская линуксовка
Афіцыйны анонс лінуксоўкі. Рэпост вітаецца.

Сцісла:
31 сакавіка, субота
Філімонава 15-316,
з 15 да 19 гадзін.

Тэлефонная сувязь у Эўропе
Пецяргоф
[info]measles
Вітаю! Патрэбная парада наконт мабільнай сувязі (званкі, смс) пад час замежнай вандроўкі. Больш за тыдзень ў Францы і дзён пяць у Германіі.

Што лепш: узяць кашэрную францускую SIM і ў Францыі і скарыстацца і ў Германіі на роўмінгу, ці ўзяць нейкую "турыстычную сімку", кшталту SmartSIM.
Цэтлікі:

БДУ і Вышэйшая Одукацыя.
Пецяргоф
[info]measles
Originally posted by [info]hanshuhelharter at Флагман белорусского образования

Канібалізм, як рухавік перадавой беларускай эканомікі
Пецяргоф
[info]measles
Сёння ў маршрутцы пачуў урывак з рэкламы: "Папа, а почему сябрукі всегда такие вкусные?". Цяжкі быт беларуских канібалаў.

У краіне не хапае свініны з ялавічынай і вылавілі ўжо ўсіх сабак?

P.S.: Падумваў ці не дадаць тэг "рэклама", але заўважыў, што збольшага усе мае допісы на гэтую тэму добра укладаюцца у класічны тэг "мудзілы".

Карты
Пецяргоф
[info]measles
maps.interfax.by зноўку ляжыць. Шкада, мне яны вельмі падабаліся. Але, мяркуючы па таму як яны працуюць апошнім часам, адміну больш не плацяць зусім.

Февральская линуксовка в SaM Solutions | MLUG – Minsk Linux User Group
Пецяргоф
[info]measles
Originally posted by [info]mend0za at Февральская линуксовка в SaM Solutions | MLUG – Minsk Linux User Group
25 февраля (суббота), с 15 до 19, Филлимонова 15-316.
Кросспост приветствуется.

http://mlug.linux.by/?p=34
Цэтлікі: ,

Кулінарныя выпрабаванні
Пецяргоф
[info]measles
Каралеўскі сыр пасля дэгустацыі быў прызнаны смачным антырасійскім.

Пра працу
Пецяргоф
[info]measles
Мяркуючы па тым, што ў халадзільніку на працы амаль на кожнай палічцы стаіць пачаты пачак дзіцячага малака, - я працую ў дзіцячым садку.

Думка, якая не пралезла ў Твіцер.
Пецяргоф
[info]measles
Часам нават здаецца, што жыццё - гэта як нейкі бязконцы шэраг раненняў. Шнары ад адных зацягваюцца хутчэй, чым ад іншых. А часам патрапляюць у настолькі знявечанае месца, што там ужо амаль нічога не адчуваеш.

Вырашыў вынесці з каментаў да допісў ў журнале [info]magik_midnight.
Цэтлікі:

Перадцырознае.
Пецяргоф
[info]measles
Знаёмы сазнаўся, што хоча віскі з колай. З нагоды пятніцы. Маўляў, культурна адпачнуць. І я сазнаўся, што лічу, як і адна мая калега, што любы алкаголь можна сапсаваць колай. Сам асабіста я лічу, што каньяк і віскі трэба ўжываць, паціху пацягваючы, смакуючы, так бы мовіць. І абавязкова з посуда, акі дазволіць у поўнай меры атрымаць асалоду ад водара алкаголя, інтаксікацыю якім вы будзеце перажываць.

А вы як лічыце?
Цэтлікі:

Январская линуксовка в SaM Solutions
Пецяргоф
[info]measles
Originally posted by [info]mend0za at Январская линуксовка в SaM Solutions

(Официальный анонс, репост приветствуется)

Когда: 28 января, суббота, с 15 до 19
Где: г. Минск, ул. Филимонова 15, комната 316 (3 этаж, от лестницы прямо и направо)
Кто: все, кто считает что их это касается

Вход - свободный. Уровень владения тематикой - любой. Ключевое и единственное требование к участникам - заинтересованность в теме (всё что касается Free / Open Source Software).


Программа мероприятия:

а) непринуждённые разговоры о Free / Open Source Software
б) Linux в быту, на учёбе и в кровавом энтерпрайзе
в) Ligthning Talks (http://perlrussia.ru/lightningtalks/mjd/) - блиц-выступления по 5 мин.
Кому надо - есть проектор и доска. Можно - стартануть прямо на месте, без предварительной подготовки.
г) Чай/кофе/плюшки
д) Linux/BSD Install and Troubleshooting Party.


Linux/BSD Install and Troubleshooting Party.

Решаем на месте любые проблемы с установкой, настройкой и эксплуатацией. Снимаем порчу по фотографии. By the way - если хотите что-то устанавливать кроме Debian - предупредите заранее (чтобы организаторы запаслись инсталяками), или приносите диски с собой.


Блиц-доклады (заявленные на текущий момент):

1. max_poseidon. systemd и его внедрение в Gentoo Linux.
2. (список открыт к расширению. любые темы, касающиеся FOSS и лично вас в нём)

В этот раз (и в следующие итерации) - без тяжеловесных пленарных докладов. Только блицы. И больше неформального общения.

Контакты организаторов
Minsk Linux Users Group feat. “Linux and Embedded department” of SaM Solutions

email: v.shakhov at sam-solutions.net
jabber: mend0za at jabber.org.by
icq: 78193930

Когда кто-нибудь возьмётся за возрождение сайта - будет и сайт.

PS: спасибо [info]d4s за тортик в прошлый раз. Это почти не намёк :).

Фандок і гандлёвы дом "Дом мэблі".
Пецяргоф
[info]measles

Раз ужо я тут пачаў вымётваць водгукі на тавары і паслугі, то лагічным было б нарэшце расказаць пра самую цікавую гісторыю мінулага года на гэтую тэму. Хто не схаваўся — я не вінаваты.

Як гэта было, ці уся праўда пра Фандок і "Дом мэблі" )

Экспрэс-крэдыт Дэльтабанка, альбо як змарнаваць тыдзень з алігафрэнамі.
Пецяргоф
[info]measles

У сувязі з даволі вялікай пакупкай паспрабавалі ўзяць крэдыт. Па неасцярожнасці ўляпаліся ў Дельтабанк, аб чым хачу зараз падрабязна расказаць. Мо каму будзе карысна, каб пазбегнуць нашых памылак.

Сучаснабеларускі фарс. Заснавана на рэальных падзеях. )

Канец света ў 2012 годзе.
Пецяргоф
[info]measles
Цяпер я ведаю дакладна, што канца сваета ў 2012 годзе не будзе. Пазваніла жанчына і сказала "Я карысталася гэтым сэртыфікатам да дзве тысячы трынаццатага года". Адзінае што, калегі вельмі ўпікалі што я не запытаўся ці жывы я яшчэ там, пасля таго як сертыфікат скончыўся ў две тысячы трынаццатым.

Будзем жыць!

МТБанк
Пецяргоф
[info]measles
Прыйшла СМС з МТБанка аб змене камісіі на паслугі, якімі я карыстаюся. Падрабязнасці, маўляў, на сайце ці па тэлефоне (і нумар). Сайт ляжыць, ганарліва дэманструючы надпіс "CONFIGURATION ERROR IN FILE '/home/mtbby/www/www.mtb.by/_engine/etc/main.conf': COULD NOT CONNECT WITH MYSQL DATABASE", па тэлефону можна паслухаць як МТБанк рады майму званку і небезталанную інструментальную версію Let It Snow у выкананні саксафона з аркестрам.

Як вы лічыце, яшчэ не надта рана браць крэдыт, у разліку на банкруцтва банка? ;)

Ён вярнуўся, мілы свавольнік!
Пецяргоф
[info]measles

[info]Ён вярнуўся, хоць гразіўся ніколі больш гэтага не рабіць! Адзін са старэйшых членаў клуба (па тэрміне ўдзелу, а не ўзросце), пасля 15 год перарыву ва ўдзеле ў спаборніцтвах (дзесяць з якіх не займаўся каратэ наогул) вырашыў узяць удзел у NSKF-Belarus Open. Трэцяе месца ў ката (з 13 удзелькаў) і чацьвёртае ў кумітэ-абсалютцы (з 20 удзельнікаў).

Вось так просты хлопец Уладзь адзначыў пяцігоддзе вяртання да заняткаў. Годна і зачотна!


Афіцыйная навіна, фота, відэа усіх баёў.


Крык душы
Пецяргоф
[info]measles
Снежань. Мінск. За акном панурыя мужыкі ў спяцоўках косяць траву. Хачу ў Лапландыю!

Дзень нараджэння і "Сэнкё".
Пецяргоф
[info]measles
Вельмі люблю наш клуб, бо адчуваеш сябе часткай нейкай суполкі прыемных людзей, якія апантаныя агульнай справай. Мы розныя, але нам добра разам.

Дык вось, сёння святкаваў дзень нараджэння ў клубе. [info]mend0za выехаў на трэніроўку ўчора ў 22:35, начным цягніком з Масквы. Зазірнулі і некаторыя іншыя з клубнай банды і "паралімпійскай групы з заняткамі ў аўторак і чацвер".

Так што мы добрай кампаніяй прыемна пасядзелі пасля трэніроўкі, паелі торцікаў, папілі гарбаты (я заліў не толькі канапу, але і джынсы, праўда іх толькі з другой спробы), паелі торцікаў, паразбівалі дошкі. Дарэчы, мяне як віноўніка свята пусцілі паразбіваць першым.

Я люблю гэты клуб і гэтых людзей.

З днём нараджэння, бляха!
Пецяргоф
[info]measles
Сёння ўранку мяне пачалі віншаваць з днём нараджэння знаёмыя, з якімі я кантактую праз ICQ. Як апынулася, да глюка з немагчымасцю выставіць беларускую мову праз веб-старонку гэтага смешнага сервіса дадалося адвольнае выстаўленне даты нараджэння на больш прыемны ім капыл з немагчымасцю пераключыць на тое што належыць.

І гэтыя людзі пытаюцца навошта я сышоў у джабер? Муахаха!

Туга
Пецяргоф
[info]measles
Сёння з'ехала жонка. Каб крыху падтрымаць слабеючыя сілы і пераадолець веру ў заўтрашняе дно падсмажыў свінку. Смачна атрымалася: водар, фактура, смак, усё як ніколі добра. Але жонкі ўсё адно не хапае. Пайці, хіба, распакаваць НЗ ласункаў і цукерак і знішчыць, каб хоць чымсці сябе заняць?

Прыкметы і іншыя забабоны.
Пецяргоф
[info]measles
Я не веру ў прыкметы. Дакладней, звяртаю ўвагу толькі на добрыя прыкметы, кшталту: "Калі чорны кот перабег дарогу - прыйдуць грошы". Лухта, канешне, але часам дапамагае падтрымліваць аптымізм і веру ў заўтрашні дзень без упэўненасці ў заўтрашнім дне, калі вы разумееце аб чым я.

А ў што верыце вы? Якія забабоны і цемрашальства падтрымліваеце?

Плюсагугл
Пецяргоф
[info]measles
Мне шчыра падабаецца шмат што ў гэтым сэрвісе, але, некаторыя дэталі наводзяць на думку, што ўсё гэта пісалася на каленцы і дапісваецца ў стане вострай алкагольнай інтаксікацыі. Да прыкладу, рэгістраваў акаўнт для адной справы, каб трансляваць навіны ў Гуглаплюс. У якасці ўзроста ўказваў час існавання праекту (крыху больш за 18 год). Па заканчэнні рэгістрацыі ён мне радасна прапануе далучыцца да Плюса, але, калі націснуць на спасылку, то выдае "Некаторыя паслугі Гугл маюць абмежаванні па ўзросце" і спасылку на даведку, даслоўна "Некаторыя паслугі гугл недаступныя да пэўнага ўзросту". Вельмі змястоўна, так? І спасылка "Хочаце ведаць падрабязней? Далучайцеся да Плюсагугла". Больш за тое, амаль на кожнай старонцы хаця б адна прапанова далучыцца да Плюса. Я, канешне, разумею, што могуць быць абмежаванні па ўзросту. Але, бляха, у васемнаццаць ужо можна купіць гарэлкі, пайсці ў армію, ажаніцца, ці нейкім іншым чынам змарнаваць жыццё, не кажучы пра поўную юрыдычную адказнасць. Ну, дапусцім, што ў іх можна карыстацца плюсам толькі з дваццаці аднаго года. Але, пакінуўшы ў баку пытанне чаму наогул не прыбраць спасылку на плюс з меню для тых, хто не можа ім карыстаца, я б хацеў даведацца: наколькі лагічна навязліва прапаноўваць паслугу, якой я не магу скарыстацца (што, безумоўна, лёгка правяраецца ў межах адной сістэмы). Як па мне, дык выглядае як непрыкрыты здзек ці непрыхаваная дурасць.

Асобна хацеў бы яшчэ прыгадаць карысныя паведамленні кшталту "Buzz неўзабаве не будзе працаваць" ці "Жывая стужка закрываецца, але вашыя запісы не прападуць". Чалавеку які толькі што зарэгістраваўся і нават не ўяўляе, што гэта за трасца, паведамленні будуць вельмі карысныя. А калі яшчэ і даведка будзе як па папярэднім пытанні, то складаецца ўражанне, што Гугл паціху закрывае дзейнасць, скарачаючы спіс паслуг. Так і пачынаеш чакаць паведамленне "вашая пошта больш не будзе працаваць".

Лайфхак
Пецяргоф
[info]measles
Мала хто ведае, але калі, адарваўшы абцасы, апрануць туфлі левую на правую нагу, а правую на левую, а потым шесцьсот шесцьдзесят шэсць разоў сказаць "Добры вечар, пане дабрадзею!", то на зямлю з пекла вырвецца Крывавы Зянон і надыйдзе канец усяму існаму. Таму ў нас так падазрона ставяцца да беларускай мовы.

REGNUM пасля першых трох кіло какаіна не закусвае!
Пецяргоф
[info]measles
Як працяг папярэдняга паста, новы атамны праваслаўны ўдар у мозг, ужо ад рэгіянальнага беларускага аддзялення дурдома REGNUM'а. Чытаем артыкул.

Традыцыйна нагадваю не рагатаць у голас на працы.

P.S.: Дзякуй таварышу [info]hanshuhelharter за спасылку на гэты маленькі цуд.

І дранікі з руССкіх немаўлятак.
Пецяргоф
[info]measles
Знайшоў у дзённіку ў [info]chareuski бязконца прыўкрасную спасылку, якой не магу не падзяліцца. Артыкул расейскага федэральнага агенства REGNUM шчыра распявадае пра тое, як у нас тут вешаюць рускіх, падсілкаваўшыся дранікамі з мясам руССкіх праваслаўных немаўлятак. Шаноўныя сябры, калі хто будзе чытаць на працы, то пастарайцеся не рагатаць у голас.

З першым снегам!
Пецяргоф
[info]measles
Сёння ўначы першым. самым белым снегам прыцерушыла МІнск. Гэта вельмі прыгожа і аптымістычна, як мне здаецца. Так што віншую вас с першым снегам і з пачаткам зімы!

Шыфраванне падзела.
Пецяргоф
[info]measles

У гэтым допісе я караценька, хвілін на сорак, занатую для сябе некаторыя моманты па стварэнні шыфраванага дыска ці падзела.

Для пачатку трэба вызначыцца што як і навошта трэба шыфраваць, паколькі існуюць разныя падыходы да гэтага працэса. Ubuntu, напрыклад, выкарыстоўвае eCryptfs, які шыфруе, наколькі я разумею, менавіта файлы на падзеле. А тое, з чым гуляюся я назыаецца dm-crypt і шыфруе адразу цэлы падзел сродкамі модуля ядра Linux, шыфраванне адбыаецца празрыста для усяго, што па ўзроўню знаходзіцца вышэй за ядро, шыфраваць можна любы падзел. Зашыфраваны падзел у чыстым выглдзе уяўляе сабою набор бінарнай інфармацыі, які не дазваляе нават вызначыць тып файлавай сістэмы, якая выкарыстоўваецца на ім. Калі расшыфраваны, ён працуе гэтак жа, як і звычайны падзел.

Кароткае апісанне тэхнікі працэсу )

На наступным тыдні я раскажу як стыварыць зашыфраваны файл і падключыць яго ў якасці падзела.

Цэтлікі: ,

Рэклама на СТВ, безлітасная і безсэнсоўная
Пецяргоф
[info]measles
Толькі што, прагортваючы гэты канал пачулі "Хелен Харпер из Европы — радость каждой детской попы!"

Вы праглядаеце журнал [info]measles