Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Нашая будучыня
Пецяргоф
measles
На выходных прайшоў першы этап Мінскай Гарадской Лігі Каратэ сезону 2015-2016. Я меў гонар судзіць і выконваць абавязкі рэферы. Але зараз не пра тое.

Ведаеце, вельмі прыемна бачыць падтрымку маладых і маленькіх спартсменаў з боку трэнераў, родных, блізкіх і проста дарослых. Але гэта не заўсёды так. Больш за тое, часам проста ясна разумееш, што самае небяспечнае што ёсць для дзіця на свеце — дарослыя і — у першую чаргу — бацькі.

Хлопчыка, які мужна біўся і недзе не ў першым круге крыху саступіў апаненту (але пры гэтым не здаваўся і да апошняга працаваў на перамогу) сустракае мама. Такая прыгожая, дагледжаная мама. Але твар яе пераўтвараецца ў маску нянавісці. Хлопчыку даюць поўху за поўхай, расказваючы пра тое, што ён прайграў, падвёў, абы што. Старэйшы пляцоўкі, здаецца, заўважыўшы гэта падыходзіць да мамы і асцярожна кажа словы падтрымкі. Мама усміхаецца яму, ветліва размаўляе. Потым вяртаецца да сына. Ветлівасці там няма…

Ну і потым уразіў хлопчык з бацькай, якія размаўлялі побач са мной. Адкуль апроч як ад гэтага бацкі я б даведаўся, напрыклад, што чалавека ў галаву можна біць як заўгодна і шкоды не будзе. Не ведаю, але неяк здалося што хлопчыка з маленства арыентуюць на нейкую прафесію. Цікава, якую…

Любіце адзін аднаго і, як кажуць напрыканцы большасці судзейскіх семінараў дзе я быў: "Дзеці — нашая будучыня. Апякайце іх і стаўцеся да іх уважліва".

  • 1
Страшныя назіранні...

Можа і страшныя. Мяне такое вельмі бянтэжыць.

  • 1
?

Log in