?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Мапы ў вандроўках
Пецяргоф
measles
Чарговы раз карысталіся OpenStreetMap ў паездцы. На нашае шчасце, Кіеў даволі добра і падрабязна пакрыты, так што дзе заўгодна можна было арыентавацца па ёй як у сэнсе назваў цэркваў і пошуку кафэ (ці нават бліжэйшага кафэ пэўнай сеткі), так і ў сэнсе транспарту і пазначэння асобных вуліц.Тым не меньш, мы ўсё адно здолелі дадаць яшчэ адну кропку на карту.

Гэтым разам мы пераканаліся, што лепшы варыянт ­выкарыстання гэта запушчаная карта на заблакаваным планшэце з выключаным прыёмнікам GPS. У такім выглядзе лёгка дастаць і з'арыентавацца на мясцовасці ці праверыць маршрут, але планшэт не выядае батарэю. Фактычна, лёгка перажывае суткі. А увечары, звычайна, ёсць магчымасць паставіць планшэт на падзарадку.

Ну і крыху пра праграмы: OsmAnd, негледзячы на ўсе касякі і недахопы выдатна падыходзіць. Усе дэталі, назвы вуліц і POI пад рукою. Будзем карыстацца і далей. А з Maps.ME справа іншая. Ён даволі сцісла і мінімалістычна выводзіць інфармацыю, што добра, бо не загрувашчвае экран. Але гэта выліваецца ў тое, што на досыць доўгіх вуліцах трэба неслаба папрагортваць экран, каб убачыць назву вуліцы. Ну і потым яшчэ раз, каб вярнуцца да таго пункта, дзе вы зараз. Ці, як варыянт, моцна мяняць маштаб карты. Што таксама вельмі незручна. Пару разоў паспрабаваўшы, плюнуў і выдаліў гэтую праграму з планшэта. Шкада, мне шалёна падабаецца магчымасць выбіраць POI і глядзець дадатковыя дадзеныя.

  • 1
Цікава, трэба паглядзець.

Я меў на ўвазе, што калі я бачу нейкую кропку на карце, то можна ў яе ткнуць і атрымаць дадзеныя з OSM, у якіх прапісаны, напрыклад, час працы ці тэлефоны. Я стараюся прапісваць такія звесткі на тых кропках, якія рэдактую.

Ну ці банальна праверыць, што гэта 53 дом па Коласа, а не 53 дом па Лучыны.



Edited at 2015-10-29 12:42 (UTC)

Эвано чё..
На OSMAnd не помню такого (в приципе, редактируемых POI не помню), только вики-справка. Но там можно допиливать ручное избранное

ну а с проверкой адресов ещё хуже )

Edited at 2015-10-29 12:43 (UTC)

Я гэта звычайна не праз OsmAnd рэдактую, а адразу праз саму OpenStreetMap. Там можна задаваць шмат цікавага, чаго, нажаль, не бачна ў OsmAnd.

Як прыклад таго, што там можа быць для крамы (і гэта далёка не самы поўны варыянт): http://www.openstreetmap.org/node/305683855#map=19/53.85804/27.60563

  • 1